2012-08-14 12:16:34

“Нуль абортаў” у Іспаніі


RealAudioMP3 Больш за 100 арганізацый з Іспаніі і ўсяго свету заявілі аб сваім удзеле ў Міжнародным маршы за жыццё, які адбудзецца ў гэтай еўрапейскай краіне ў наступным месяцы. Вуліцамі Мадрыда і 60 іншых гарадоў Іспаніі 7 кастрычніка пройдуць людзі, якія жадаюць заклікаць урад Іспаніі адмяніць закон, дазваляючы аборты, і вярнуцца да поўнай забароны забіцця ненароджаных. Арганізатары назвалі марш: “За права на жыццё, нуль абортаў”; ён, дарэчы, супадзе з Міжнародным днём супраць смяротнага пакарання. Шэсце пачнецца роўна ў 12 гадзін па ўсёй Іспаніі і каля іспанскіх пасольстваў і консульстваў па ўсім свеце.

У маршы будуць удзельнічаць такія буйныя сусветныя арганізацыі, як: Міжнародны інстытут дэмаграфічных даследаванняў, аўстралійскі “Endeavour Forum”, “Сапраўдныя жанчыны” з Канады, а таксама расійскі Інстытут дэмаграфічных даследаванняў.

Іспанская група “Права на жыццё” паведаміла, што змены ў законе будуць пастаўлены на абмеркаванне і галасаванне ў кангрэсе восенню гэтага года. Да гэтага часу іспанскія праваабаронцы плануюць прадставіць петыцыю, падпісаную мільёнам выбаршчыкаў, якія падтрымліваюць акцыю “Нуль абортаў”, а таксама новы законапраект, які абараняе права на жыццё і падтрымлівае мацярынства.







All the contents on this site are copyrighted ©.