2012-08-13 14:50:41

Святар зняў фільм, у якім гучаць навуковыя доказы існавання Бога


RealAudioMP3 Новы фільм філосафа, святара і прадзюсера Роберта Спітцэра, накіраваны на інтэграцыю веры і розуму праз сцвярджэнне, што існаванне Бога можа быць даказана з дапамогай навуковых аргументаў. “Я цалкам перакананы, што дадзеныя, атрыманыя з фізікі, сведчаць аб існаванні Бога і, вядома, не аддаляюць ад Яго”, - сказаў айцец езуіт амерыканскаму “CNA”. У 49-хвілінным дакументальным фільме пад назвай “Касмічныя вытокі”, вуступаюць 8 фізікаў, якія абмяркоўваюць тэорыю вялікага выбуху, тэорыі сучаснай фізікі і, нарэшце, неабходнасць Творцы. У стужцы прымаюць удзел між іншымі кс. Міхал Хэлер, польскі філосафі і член Ватыканскай абсерваторыі, а таксама лаўрэат Нобелеўскай прэміі Арно Пензіас.

“Сусвет не мог сам паўстаць з нічога, нехта павінен быў зрабіць гэта, і гэтым нечым, быў трансцэндэнтны Творца”, - прыходзяць да высновы выступаючыя ў фільме фізікі.

Цікава, што фільм даступны ў двух версіях, арыгінальнай і “каталіцкай”, з дадатковымі функцыямі, якія прапануюць вернікам больш глыбокае каталіцкае і філасофскае разуменне сусвету. Айцец Спітцэр заявіў, што ствараў фільм спецыяльна для людзей, якія на шляху веры або пошуку Бога, патрабуюць доказаў, перш за ўсё, навуковых.

“Касмічныя вытокі” будуць даступныя на сайце “Amazon” ад сярэдзіны жніўня. Фільм можна набыць таксама на старонцы www.cosmicoriginsfilm.com.







All the contents on this site are copyrighted ©.