2012-08-13 12:56:11

Католікі перадалі храм праваслаўным


RealAudioMP3 Міланская дыяцэзія перадала Праваслаўнай Царкве Канстантынопальскага Патрыярхату адзін з самых старажытных храмаў горада – касцёл Санта Марыя Падонэ, пабудаваны ў 871 г. Пасля ён неаднаразова перабудоўваўся, але там захаваліся фрэскі XIV ст. У 2004 г. будынак быў адрэстаўраваны. Праваслыўныя прынялі рашэнне нанава асвяціць храм. Першая Боская літургія ў ім будзе здзейснена 14 кастрычніка. Праваслаўная грэцкая супольнасць у Мілане ўзнікла ў 20-х гадах ХХ ст., цяпер яна налічвае 800 сем’яў. Да нядаўняга моманту яны маліліся на першым паверсе аднаго з будынкаў, не маючы сапраўднага храму.

Гэта не першы выпадак, калі Каталіцкі Касцёл перадае свае храмы для карыстання праваслаўным. Так, напрыклад, у 2007 г. ключы ад аднаго з касцёлаў Неапальскай дыяцэзіі перадаў тады яшчэ кіраўніку Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Мітрапаліту Кірылу яе пастыр, кардынал Крэшчэнца Сэпэ.







All the contents on this site are copyrighted ©.