2012-08-13 12:16:40

21 верасня Міжнародны дзень малітвы за мір


RealAudioMP3 Сусветная рада Цэркваў заклікае рэлігійныя супольнасці на ўсім свеце 21 верасня прыняць удзел у Міжнародным дні малітвы за мір. Ён адзначаецца разам з Міжнародным днём міру, які абвясціла Арганізацыя Аб’яднаных Нацый. Вернікі закліканы, перш за ўсё, “маліцца разам за трывалы мір ва ўсім свеце, ва ўсіх супольнасцях і народах”, адзначаецца ў паведмленні Сусветнай рада, апублікаваным 13 жніўня. Міжнародны дзень малітвы прайшоў упершыню ў 2004 г. у рамках экуменічнай дэкады пераадолення насілля (2001-2010 гг.), пасля падпісання пагаднення паміж Радай Цэркваў і Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый. Ідэя нарадзілася ў маі 2004 г. падчас сустрэчы тагачаснага генеральнага сакратара сусветнай экуменічнай арганізацыі Самуэля Кобія і генсека ААН Кофі Анана. Тэмай сустрэчы была роля Цэркваў у мірным працэсе.

Малітвы падчас Міжнароднага дня міру маюць на мэце “заахвоціць усе рэлігійныя групы і асобных людзей, мужчын, жанчын і дзяцей, якія працуюць для міру ва ўсім свеце, 21 верасня ва ўсіх цэрквах і месцах духоўнага жыцця на працягу 24 гадзін маліцца за тых, хто падвяргаецца насіллю”, - гаворыцца ў паведамленні Рады Цэркваў.







All the contents on this site are copyrighted ©.