2012-08-12 13:55:18

Бэнэдыкт XVI перад “Анёл Панскі”: хто спажывае нябесны хлеб – унутрана перараджаецца


RealAudioMP3 12 жніўня, перад малітвай “Анёл Панскі” Бэнэдыкт XVI заклікаў вернікаў, сабраных на плошчы перад Апостальскім палацам у Кастэль-Гандольфа, спытаць саміх сябе: “ці сапраўды адчуваем голад па Божаму Слову, голад па веданню сапраўднага сэнса жыцця” і падкрэсліў, што “толькі той, каго прывабіў Бог Айцец, хто слухае Яго і дазваляе навучаць сябе, можа верыць у Езуса, сустракаць Яго, насычацца Ім і такім чынам знайсці сапраўднае жыццё, жыццёвы шлях, справядлівасць, праўду, любоў”. “Дарагія браты і сёстры, - прывітаў вернікаў Папа, - чытанне 6 раздзела Евангелля ад св. Яна, якой прадстаўлена нам на гэтыя нядзелі, яшчэ тыдзень таму заклікала нас паразважаць аб памнажэнні хлябоў, якім Пан накарміў натоўп з пяці тысяч чалавек. Таксама мы паразважалі аб закліку Езуса да тых, каго ён накарміў, клапаціцца аб хлебе, які застанецца на вечнае жыццё. Езус хоча дапамагчы ім зразумець глыбокае значэнне цуду, які учыніў: у цудоўным насычэнні іх фізічнага голаду, дае ім магчымасць прыняць навіну аб тым, што Ён сам – хлеб які сышоў з неба (Ян 6,41) і які насычае канчаткова. Таксама і яўрэйскі народ, падчас доўгага вандравання па пустыні, паспрабаваў хлеба які сыходзіў з неба, ману, якая падтрымлівала іх жыццёвыя сілы, аж да прыбыцця ў абяцаную зямлю. Зараз, Езус кажа аб сабе, як аб сапраўдным хлебе, які сышоў з неба, здольны патрымліваць жыццё не толькі на пэўны момант ці кавалак шляху, але заўсёды. Ён – гэта ежа, якая дае вечане жыццё, бо ён – Сын Адзінародны, які знаходзіцца ва ўлонні Айца, прыйшоў каб падарыць чалавеку поўню жыцця і прывесці яго ў жыццё з Богам.

Для яўрэяў было зразумела, што хлеб нябесны, якім насычаўся Ізраэль – гэта быў Закон, Слова Божае. Народ ізраільскі ясна асэнсоўваў, што Тора была фундаментальным і трывалым дарам Майсея, а галоўным элементам які іх адрозніваў ад іншых народаў, было веданне волі Бога і такім чынам правільны жыццёвы шлях. Зараз Езус, паказваючы сябе як хлеб нябесны, сведчыў аб тым, што гэта Ён Слова Божае ў асобе, уцелаўлёнае слова, праз якое чалавек можа зрабіць з волі Бога сваю ежу, што будзе скіроўваць і падтрымліваць яго існаванне.

Сумневы адносна боскасці Езуса, якія мелі юдэі з сённяшняга фрагмента Евангелля, азначалі іх супрацьстаянне справе Бога. Яны казалі: “Гэта сын Юзэфа! Мы ведаем яго айца і маці! (Ян 6,42). Яны не сягалі па-за сваё зямное паходжанне, і таму адмаўляліся прымаць Езуса як Слова Божае, якое стала целам. Св. Аўгустын у сваім каментары да Евангелля паводле св. Яна казаў так: “яны былі далёкія ад гэтага нябеснага хлеба і няздольнымі адчуваць голад. Мелі хворае вусця сэрца... Сапраўды, гэты хлеб патрабуе унатранага голаду чалавека” (Omelie sul Vangelo di Giovanni, 26,1). Мы павінны спытаць саміх сябе – ці сапраўды адчуваем гэты голад, голад па Божаму Слову, голад па веданню сапраўднага сэнса жыцця. Толькі той, каго прывабіў Бог Айцец, той, хто слухае Яго і дазваляе навучаць сябе, можа верыць у Езуса, сустракаць Яго, насычацца Ім і такім чынам знайсці сапраўднае жыццё, жыццёвы шлях, справядлівасць, праўду, любоў. Св. Аўгустын казаў: “Пан... сцвярджаў, што Ён хлеб які сышоў ўз неба, заклікаючы верыць у Яго. Спажываць жывы хлеб, у рэальнасці азначае верыць у Яго, а хто верыць – спажывае; нябачным чынам насычаецца, і яшчэ больш нябачным чынам перараджаецца да жыцця больш глыбокага, сапраўднага, перараджаецца ўнутры, і там становіцца новым чалавека” (там жа).

Молячыся да Найсвяцейшай Панны Марыі, папросім яе весці нас на сустрэчу з Езусам, каб з Ім сяброўства было заўсёды жывым; папросім яе прывесці нас у поўнае адзінства са сваім Сынам, жывым хлебам, які сышоў з неба, і так стаць унутрана абноўленымі Ім.

Пасля малітвы “Анёл Панскі”, Папа адзначыў, што ў гэтыя моманты асабліва перажывае за народы Філіпін і Кітая, які пакутуюць ад моцных дажджоў, а таксама за жыхароў паўночна-заходняга Ірана, якія сталі ахвярамі землятрусу. Святы Айцец заклікаў вернікаў да малітвы за тых, хто згубіў жыццё і за ўсіх, хто пацярпеў у выніку гэтых прыродных катаклізмаў. “Няхай гэтым нашым братам заўсёды будзе дастаткова салідарнасці і падтрымкі”, - заклікаў вернікаў Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.