2012-08-12 14:14:25

Бэнэдыкт XVI: адкрытаць на прыгажосць Бога адкрывае на любоў да іншых


RealAudioMP3 “Адкрытасць на прыгажосць Бога адкрывае на любоў да іншых, асабліва да найбольш патрабуючых”, - сказаў Бэнэдыкт XVI на заканчэнне канцэрта ў свой гонар, які адбыўся 11 жніўня ў дворыку Апостальскага палацу ў Кастэль-Гандольфа. Араганізатарам гэтага музычнага мерапрыемства стала Рэйнсбургскае аддзяленне дабрачыннай каталіцкай арганізацыі “Caritas”, а нагодай – 90-гадавіна дзейнасці гэтай арганізацыі. Перад Папам выступілі віаланчэліст Томас Бэкман, заснавальнік асацыяцыя дапамогі бяздомным людзям у Германіі, яго жонка, піяністка Каёка Мацушыта і хор пад кіраўніцтвам Эдэльтраўда Апла. Пасля канцэрта Бэнэдыкт XVI узгадаў аб св. Кьяры, успамін якой Касцёл адзначаў 11 жніўня. Папа падкрэсліў, што гэта святая атрымала асаблівае святло аб Бога, якое потым здолела перадаць свету. Пантыфік адзначыў, што гэта вельмі падобна на стыль дзеяння музыкантаў, якія адкрываючыся на “прыгажосць і жыццёвую сілу Стварыцеля”, пераўзыходзяць саміх сябе у імкненні да дабра. Так, на думку Святога Айца, можна патлумачыць імкненне творчых людзей дапамагаць і падтрымліваць патрабуючых: “адштурхоўваючыся ад уласнага вопыту знаёмства з прыгажосцю, перадаваць дабро, якое атрымалі ў дар”.








All the contents on this site are copyrighted ©.