2012-08-10 12:21:37

Італьянскі іерарх: грамадству трэба шмат адукаваных католікаў


RealAudioMP3 “Неабходна, каб заўсёды, у публічным жыцці, было шмат добра адукаваных католікаў”, - адзначыў 10 жніўня кардынал Анджэла Баньяска, старшыня епіскапату Італіі падчас св. Імшы ў базыліцы св. Лаўрэнція ў Генуі. Іерарх падкрэсліў, што абавязкам хрысціян з’яўляецца быццё “зачынам” для грамадства, бо яны атрымалі каштоўны скарб глыбокага бачання, а таксама рэлігійных, чалавечых і культурных каштоўнасцяў. “Іх прысутнасць не кадыфікавана ў адмысловых формулах, але заключаецца ва ўсведамленні таго, што фундаментальнымі каштоўнасцямі нельга гандляваць; што не ўсе каштоўнасці роўныя, але існуе цэлая іерархія і сувязь паміж імі; што жыццёвая і сямейная мараль не з’яўляюцца наступствамі, але фундаментам грамадскай справядлівасці і салідарнасці”, - сказаў італьянскі іерарх. Ён нагадаў, аб шматлікіх католіках, якія былі актыўна ўключаны ў палітычнае жыццё Італіі і Еўропы і скіравалі свае інтэлектуальная і духоўная здольнасці, а таскама дактрынальныя кампетэнцыі сфармаваныя ў святле сацыяльнага навучання Касцёла, на служэнне не ўласнаму дабру, але супольнаму.








All the contents on this site are copyrighted ©.