2012-08-10 13:41:23

Рым: канферэнцыя аб аўтары Грыгарыянскага календара


RealAudioMP3 Хтосьці можа спытаць, чаму ў перыяд з 5 па 14 кастрычніка 1582 г. у каталіцкіх краінах не нарадзілася ніводнага дзіця, ніхто не браў шлюб і не паміраў. Адказ на гэта пытанне вельмі просты: гэтых 10 дзён не існавала. У гэты год, па ініцыятыве папы Грыгорыя XIII, быў прыняты новы каляндар, якому было нададзена імя Пантыфіка, і такім чынам, пасля чацверга 4 кастрычніка адразу наступіла пятніца 15 кастрычніка. З 1579 г. спецыяльную Папскую камісію па рэформе каляндара ўзначальваў нямецкі езуіт Хрыстафор Клавій. Менавіта постаці гэтага навукоўцы будзе прысвечана навуковая канферэнцыя, якая пройдзе ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце 19 кастрычніка.

У форуме пад назвай “Хрыстафор Клавій. На парозе навукі – яго навучанне і сеці” прымуць удзел матэматыкі, фізікі, астраномы, гісторыкі з розных краін Еўропы. Падчас канферэнцыі будзе прадстаўлены праект лічбавай дакументацыі спадчыны вялікага матыматыка, рэалізаваны Папскім Грыгарыянскім універсітэтам і некаторымі фондамі і арганізацыямі, якія працуюць у галіне інфарматыкі. Яго мэта заключаецца ў тым, каб захаваць дакументы Клавія ў лічбавым фармаце і пазнаёміць з імі будучыя пакаленні. Зборнік гэтых дакументаў складаецца з 366 лістоў якія матэматык скіраваў ў перыяд паміж 1570 г. і 1612 г., да вядомых еўрапейскіх навукоўцаў тых часоў, сярод якіх Галілеа Галілей, аўстрыйскі астраном Хрыстафор Грэнбергер, бельгійскі матэматык Андрыян ван Румэн і інш. Акрамя таго, ён уключае ў сябе сем манускрыптаў самаго Клавія, у якіх захаваліся яго разлікі, карты і каментары. Гэтыя матэрыялы з’яўляюцца каштоўнымі для таго, каб пазнаёміцца з развіццём навукі ў тую эпоху.









All the contents on this site are copyrighted ©.