2012-08-10 10:51:10

Кангрэгацыя Каталіцкай Адукацыі чакае “вясны пакліканняў”


RealAudioMP3 Паводле статыстычных дадзеных прадстаўленых Кангрэгацыяй Каталіцкай Адукацыі за апошнія 10 гадоў павялічылася колькасць клерыкаў і законнікаў якія навучаюцца на філасофскіх і тэалагічных факультэтах каталіцкіх універсітэтаў і семінарый. Гэта можа казаць аб набліжэнні сапраўднай “вясны пакліканняў”, прынамсі ў некаторых рэгіёнах свету, лічыць ватыканскае выданне “L’Оsservatore Romano”. У першую чаргу, гэты фенамен тычыцца краін Азіі і Афрыкі. Тут назіраецца самы высокі рост колькасці патэнцыйных кандыдатаў да святарства. Напрыклад у краінах Азіі у перыяд з 2000 па 2010 г. іх колькасць павялічылася з 25 тыс. да 30 тыс. у асноўным за кошт такіх краін, як Паўднёвая Карэя, Японія, Філіпіны, Індыя, В’етнам і Кітай. У Афрыцы колькасць навучэнцаў тэалагічных і філасофскіх факультэтаў за апошнія 10 гадоў павялічылася з 20 тыс. да 27 тыс.

Што тычыцца Блізкага Усходу, то тут негатыўны уплыў аказаў крызіс і адсутнасць міру, што прымусіла хрысціян эміграваць у больш спакойныя краіны. У выніку колькасць навучэнцаў панізілася з 800 чалавек у 2000 г. да 700 ў 2010 г. Падобная сітуацыя наглядаецца ў Еўропе. Тут, нягледзячы на спакойныя ўмовы, колькасць студэнтаў паменшылася з 27 тыс. у 2000 г. да 20 тыс. у 2010 г. У Амерыцы павялічэнне колькасці патэнцыйных кандыдытаў да святарства назіраецца на Поўначы, але ў астатніх частках нязначнае але памяньшэнне.Нягледзячы на гэта, за кошт навучэнцаў у Азіі і Афрыцы, іх агульная колькасць у свеце павялічылася. Адзначаецца, што гэтыя лічбы улічваюцца ў рамках падрыхтоўкі да ініцыятыў у рамках Года Веры? які пачнецца ў кастрычніку 2011 і новай евангелізацыі, да якой заклікаў Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.