2012-08-10 16:49:50

Змены ў касцёльных структурах на Аравійскім паўвостраве


RealAudioMP3 Апостальскі вікарыят “Аравія Поўнач” пераносіць сваю сядзібу з Кувейта ў Бахрэйн. Аб гэтым паведаміў Апостальскі вікарый гэтай душпастрыскай тэрыторыі арцыбіскуп Каміло Балін. Іерарх расказаў, што заснаваны ў 1888 г. Вікарыят Аравіі яшчэ у 2011 г. быў падзелены на дзве часткі: першы ахопліваў паўднёвыя тэрыторыі рэгіёна, а другі паўночныя. У яго паўночную частку ўваходзяць такія краіны як Кувейт, Бахрэйн, Катар і Саўдаўская Аравія, а ў паўднёвую: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Аман і Емен. Мэта пераносу цэнтральнай сядзібы вікарыята ў Бахрэйн, звязана з яго больш зручным геаграфічным палажэннем. Паводле арцыбіскупа Баліна, Бахрэйн знаходзіцца ў цэнтры душпастрыскай тэрыторыі і адсюль лягчэй дабірацца да іншых краін. Іншай прычынай з’яўляецца большая адкрытасць Бахрэйна на візіты каталіцкіх святароў, катэхетаў і хрысціянскіх лідэраў. Іерарх адзначыў, што ў плане адкрытасці, Бахрэйн можа быць прыкладам для усіх іншых краін рэгіёна.

Арцыбіскуп Балін расказаў, што на тэрыторыі вікарыята “Аравія Поўнач” пражывае каля 2 млн. хрысціян, асноўную масу якіх складаюць эмігранты з Філіпін, Індыі, Бангладэша і Шры-ланкі. Акрамя таго, тут прадстаўлены вернікі розных хрысціянскіх абарадаў. Іерарх адзначыў, што ў катэдральным касцёле Кувейта набажэнствы адбываліся ў 5 розных абрадах і на 12 мовах.











All the contents on this site are copyrighted ©.