2012-08-10 11:39:55

Апублікаваны Даведнік аб дзейнасці Святога Пасаду за 2011 г.


RealAudioMP3 Ватыканскім выдавецтвам быў апублікаваны Даведнік аб дзейнасці Апостальскай Сталіцы за 2011 г. – сапраўдны компас для тых, хто імкнецца арыентавацца ў дзейнасці Святога Пасаду. Выданне пачынаецца з храналагічнага пераліку самых галоўных сустрэч і падзей, у якіх на працягу мінулага году прыняў удзел Бэнэдыкт XVI. Затым прадстаўлены фрагменты яго гамілій, катэхез, прамоваў і пасланняў. Акрамя апісання дзейнасці Святога Айца у даведніку змешчана інфармацыя аб дзейнасці яго самых блізкіх супрацоўнікаў – Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ, кіраўнікоў ватыканскіх дыкастэрый і устаноў Апостальскай Сталіцы. Завяршаецца першая частка спісам папскіх прызначэнняў за 2011 г. Таксама ў выданні прадстаўлены фотаздымкі з асноўных падзей у якіх прымаў удзел Папа – са святкавання 60-годдзя святарства Пантыфіка, Сусветных дзён моладзі ў Мадрыдзе, Апостальскіх падарожжаў у Харватыю, Германію, Бенін, беатыфікацыі Яна Паўла ІІ і сустрэчы з вязнямі рымскай турмы “Rebibbia”. Канешне, узгадваецца і аб гістарычным візіце Святога Айца у выдавецтва ватыканскай газеты “L’Osservatore Romano”, які Папа здзейсніў 5 ліпеня 2011 г. у сувязі са 150-годдзем выдання.

Даведнік аб дзейнасці Апостальскай Сталіцы утрымлівае таксама інфармацыю аб дзейнасці папскіх установаў: Сінода Біскупаў, Кангрэгацый, Трыбуналаў, Папскіх радаў, дыкастэрый Рымскай курыі, камісій і камітэтаў, інстытутаў звязаных са Святым Пасадам, акадэмій і устаноў горада-дзяржавы Ватыкан.








All the contents on this site are copyrighted ©.