2012-08-10 15:06:44

Абаронцы афрыканскіх альбіносаў просяць дапамогі ў Папы


RealAudioMP3 “Асацыяцыя па абароне афрыканскіх альбіносаў” звярнулася да Бэнэдыкта XVI з просьбай заахвоціць улады Дэмакратычнай Рэспублікі Конга да клопату аб гэтай катэгорыі жыхароў краіны. Справа ў тым, што людзі альбіносы, асабліва ў некаторых рэгіёнах Афрыкі, пастаянна падвержаны небяспецы пераследу і маргіналізацыі звязанаым з панаваннем забабонаў і верай ў іх магічныя здольнасці. Акарамя таго, большасць афрыканскіх альбіносаў мае патрэбу ў медыцынскай дапамозе, ужыванні спецыяльных крэмаў і нашэнні вопраткі, якія змогуць абараніць іх ад гарачых сонечных промняў. У інтэрв’ю нашаму радыё, аб праблемах гэтай катэгорыі людзей расказаў а. Джуліо Альбанэзэ, галоўны рэдактар часопіса Папскіх місійных ініцыятыў “Народы і місіі”.

Святар адзначыў, што ў Афрыцы пражывае каля 17 тыс. людзей альбіносаў. Іх жыццё з’яўляецца асабліва цяжкім у сувязі з панаваннем забабонаў і верай у тое, што яны прыносяць няшчасці. Паводле яго, “Асацыяцыя па абароне афрыканскіх альбіносаў” недарэмна звярнулася за дапамогай да Папы, бо Касцёл вядзе вельмі шырокую дзейнасць у гэтай сферы. Акрамя таго, сам Пантыфік заклікаў клапаціцца аб альбіносах у сваёй адгартацыі “Africae munus”.

Дзейнасць Касцёла ў гэтай сферы носіць перш за ўсё адукацыйны характар – святары дапамагаюць мясцовым жыхарам пераадоліць паганскія вераванні і з любоўю адносіцца да людзей з адметнасцямі. Акарамя таго, Касцёл дапамагае альбіносам уключыцца ў жыццё грамадства, даючы ім магчымасць атрымаць адукацыю і прафесію.








All the contents on this site are copyrighted ©.