Пастыр дыяцэзіі Альбана,
на тэрыторыі якой знаходзіцца папская летняя рэзідэнцыя, біскуп Марцэл Семерара прызнаўся,
што ў перыяд свайго знаходжання ў Кастэль Гандольфа Святы Айцец мае час для ўсіх і
для сябе. Іерарх распавёў, што у мінулую нядзелю быў выпадак, калі група італьянскіх
семінарыстаў спявала каля Апостальскага палацу, Папа пачуў гэты, выйшаў да іх і заспяваў
разам з імі. Па нядзелях Бэнэдыкт XVI падчас шпацыраў выходзіць са сваёй рэзідэнцыі
і, сустракаючы розных асоб, размаўляе з імі.
Біскуп Семерара звярнуў увагу,
што ў месяцы, калі Пантыфік жыве ў летняй рэзідэнцыі, мясцовыя жыхары маюць магчымасць
адчуваць пастаянную духоўную блізкасць з ім. Біскуп паведаміў, што сёлета ва урачыстасць
Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі Бэнэдыкт XVI узначаліць св. Імшу ў мясцовым парафіяльным
касцёле, падтрымліваючы традыцыю, якая склалася з часоў Яна ХХІІІ. Сёлетняя ўрачыстасць
адзначыцца заканчэннем маштабнай рэстаўрацыі касцёла ў Кастэль Гандольфа, таму апрача
Папы ў ёй прымуць удзел шматлікія ватыкаснкія іерархі.