2012-08-08 15:12:25

Чэшскі тэолаг: “грэх стаў нечым смешным”


RealAudioMP3 Кс. Томаш Халік, вядомы чэшскі тэолаг і псіхолаг, крытыкуе сённяшнюю ідэалогію за тое, што выключыла катэгорыю граху з грамадскай дыскусіі і “дзяржаўнай мовы”, напрыклад у выпадку карупцыйных скандалаў. “Грэх стаў нечым смешным”, - заключыў кс. Халік у інтэрв’ю, азагалоўленаму “Хрыстус і свет”, уплывоваму нямецкаму штотыднёвіку “Die Zeit”. “Многія людзі кажуць: “Я здзяйсняў памылкі, але гэта не злачынства”. Яны не разумеюць, што не ўсё, што не з’яўляецца каральным – маральна добрае”, - лічыць святар.

На гэтым фоне кс. Халік заклікае на “рэнесансу споведзі”. Сакрамэнт пакаяння з’яўляецца добрым спосабам барацьбы з грахом і віной. Гэта не проста нейкая размова, але перш за ўсё працэс роздуму над жыццём, нагадаў каталіцкі святар, які выкладае сацыялогію ў Карлавым універсітэце Прагі. “Трэба назваць рэчы сваімі імёнамі”, - перакананы ён.

Халік з’яўляецца самым вядомых каталіцкім інтэлектуалам з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Ён быў даверанай асобай былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гаўла, а таксама былога арцыбіскупа Пражскага Францішка Тамашака. Яго апошняя кніга, “Начныя роздумы аднаго спаведніка. Вера ва ўмовах нявызначанасці”, атрымала вялікую папулярнасць у Заходняй Еўропе.







All the contents on this site are copyrighted ©.