2012-08-08 11:36:22

Філіпінскаму кардыналу Гаўдэнсіа Росалесу спаўняецца 80 гадоў


RealAudioMP3 Кардыналу Гаўдэнсія Росалесу, арцыбіскупу Манілы да кастрычніка 2011 г., спаўняецца ў наступную пятніцу 80. Па дасягненні гэтага ўзросту, ён пакіне кола іерархаў, якія маюць права абіраць Пантыфіка. У цяпперашні час з 208 кардыналаў, маючых права голасу, 119 патэнцыяльныя ўдзельнікі канклаву. Кардынал Росалес змяніў у 2003 г. на манільскай кафедры кардынала Хаймэ Сіна. Раней, з 1992 г. ён быў арцыбіскупам Ліпа, а паміж 1997 г. і 1999 г. намеснікам старшыні Канферэнцыі Біскупаў Філіпін. У сакавіку 2006 г. прыняў з рук Бэнэдыкта XVI кардынальскі бірэт.

Кардынал Росалес вядомы тым, што забіраў голас таксама ў палітычных пытаннях на Філіпінах. Так, у 2005 г., пасля таго, як стала вядома аб фальсіфікацыі выбараў, іерарх заклікаў Прэзідэнта Глорыю Макапагал-Аройа да адстаўкі, а палітыкаў да большай адказнасці.

Росалес нарадзіўся 10 жніўня 1932 г. у горадзе Батангас, у 100 кіламетрах на поўдзень ад Манілы. Пасля прыняцця святарскага пасвячэння ў 1958 г. ён стаў рэктарам семінарыі, а затым пробашчам у сваім родным горадзе і душпастырам “Легіёну Марыі”. Праз некалькі тыдняў пасля ўступлення на манільскую кафедру арцыбіскупа Сіна, у жніўні 1974 г., Росалес быў прызначаны дапаможным біскупам ў сталіцы. 1982 г. Ян Павел II зрабіў яго біскупам каад’ютарам, а праз два гады ардынарыем дыяцэзіі Малайбалай.

Філіпіны разам з Усходнім Тыморам з’яўляюцца адзінымі краінамі ў Азіі, дзе дамінуе каталіцкае насельніцтва. Больш чым тры чвэрці грамадзян тут вызнаюць каталіцызм.







All the contents on this site are copyrighted ©.