2012-08-08 15:55:07

Кардынал Тарксан: хрысціяне нават падчас пераследу не спыняць місіі любові


RealAudioMP3 Разважаючы аб этычным крызісе, які праяўляецца асабліва моцна праз масавыя акты насілля супраць хрысціян, кардынал Пэтэр Тарксан, старшыня Папскай рады “Iustitia et pax”, зазначыў, што на першы погляд жорсткае насілле супраць хрысціянскіх супольнасцяў можна палумачыць, маўляў, іх безабароннасцю. Але, на думку іерарха, не гэта галоўнае. Акты насілля адбываюцца перш за ўсё таму, што хрысціянін сам па сабе раздражняе сваім пунктам гледжання на тое, што адбываецца ў свеце, сваім стылем жыцця, бо адчувае сябе свабодным.

Кардынал нагадаў аб стэрэатыпах, якія існуюць адносна хрысціян. Некаторыя “сцвярджаюць, што мы належам, крыху, да сярэднявечча, да мінулага, хаця ў рэшце рэшт не могуць нічым гэта абгрунтаваць”, - заўважыў пурпурат. “Наша прыналежнасць да Касцёла не канцэнтруецца вакол разважанняў, як абараніцца”, - дадаў ён. Кардынал прызнаўся ў інтэрв’ю ватыканскай газеце, што хрысціяне у штодзённым жыцці нясуць усім надзею і любоў. Калі з-за гэтага нехта лічыць паслядоўнікаў Хрыста слабымі і “лёгкай здабычай”, гэта не значыць, што яны павінны дазволіць запалохваць сябе і спыніць сваю місію, перакананы старшыня ватыканскай дыкастэрыі.

Іерарх звярнуў увагу, што існуе таксама псіхалагічнае насілле над хрысціянамі, якое дзейнічае больш тонка, і таму не менш шкоднае, чым фізічнае. Яно існуе паўсюль у свеце, і на Захадзе таксама, перасцярог кардынал Тарксан







All the contents on this site are copyrighted ©.