2012-08-08 16:24:28

Арцыбіскуп Нагасакі: вызваліць Зямлю ад атамнай энергетыкі


RealAudioMP3 9 жніўня ўвесь свет будзе адзначаць чарговую гадавіну з дня атамнай бамбардзіроўкі Нагасакі, гораду, які побач з Хірасімай стаў сусветна вядомым з-за жудаснай падзеі 67-гадовай даўніны. Маніфестацыі, якія праходзяць у Японіі сёлета прымаюць форму не толькі ўспаміну, але і пратэсту супраць атамнай энергетыкі. Японскія хрысціяне падтрымліваюць гэтыя імкненні. Арцыбіскуп Нагасакі Джозэф Міцуакі Такамі паведаміў, што ў краіне паўстаў вялікі рух супраць прысутнасці атамных электрастанцый. Іерарх спадзяецца, што ўрад паспяшаецца з настолькі нялёгкім рашэннем і пачне намаганні па развіццю альтэрнатыўных крыніц энергіі.

“Урэшце рэшт, атамная станцыя крыху падобна на атамную бомбу: тут скарыстана тая ж энергія. Гэта праўда, што яна прыносіць карысць грамадству, але, у той жа час, з’яўляецца небяспечнай, занадта небяспечнай, бо можа забрудзіць нашу зямлю, прыроду і наша жыццё. Сёння мы зразумелі, што ядзерная энергетыка павіна быць выключана з карыстання на нашай планеце”, - сказаў арцыбіскуп Нагасакі Ёсіп Міцуакі Такамі.

9 жніўня ў св. Імшы за ахвяр бамбардзіровак 1945 г. у Нагасакі прыбудзе прадстаўнік Святога Пасаду, арцыбіскуп Пьер Луіджы Чэлата, віцэ-камерленга Святога Рымскага Касцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.