2012-08-07 16:56:36

“Quo Vadis” 1924 года знойдзены ў Ватыканскай фільматэцы


RealAudioMP3 У Ватыканскай фільматэцы знойдзена яшчэ адна старая кінастужка – нямы фільм “Quo Vadis” (Куды ідзеш) па славутаму твору Генрыка Сінкевіча. Кніга перажыла дзясяткі экранізацый, дзякуючы глыбокаму роздуму аўтара над духоўным пошукам кожнага чалавека, які не скончыцца ніколі. Таму цікавасць ўяўляе кожная спроба яе ўвасаблення ў розных жанрах мастацтва, адзанчае сённяшняя “L’Osservatore Romano”. Раман Сінкевіча “Quo Vadis” спачатку публікаваўся ў выданні “Gazeta Polska” і толькі затым, у 1896 г., выйшаў у фармаце кнігі. У той час ніхто не думаў, што твор перажыве столькі пастановак, у тым ліку і кінематаграфічных. Гісторыя пераследу першых хрысціян у неронаўскія часы пранікла ў сэрцы многіх чытачоў розных пакаленняў.

Першая кінаверсія “Quo Vadis” з’явілася ў 1901г., але сапраўды “каласальную папулярнасць”, як адзначае ватыканская газета, здабыла другая экранізацыя з 1912 г. Яе здзейсніў рэжысёр Энрыка Гвадзоні на кінастудыі “Cines”, якая купіла ў Сінкевіча аўтарскія правы на твор.

Знойдзеная ў фільматэцы Святога Пасаду стужка захоўвалася ў добрых умовах і за 88 гадоў не згубіла якасці. Рэжысёр фільму немец Георг Якобі заняў у ім цэлую плеяду тагачасных кіназорак. Фільм зроблены тэхнічна вельмі якасна з ужываннем спецэфектаў і можа па праву заслугоўваць на званне шэдэўру тагачаснай кінаіндустрыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.