2012-08-06 14:10:38

Папа да “Рыцараў Калумба”: дапамагайце рэагаваць на пагрозы для Касцёла і грамадскай маралі


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне да Карла Альберта Андэрсана, Вярхоўнага Рыцара аб’яднання “Рыцары Калумба” з нагоды 130-га з’езду гэтай найбуйнейшай супольнасці свецкіх католікаў. Форум на тэму “Абвяшчайце аб свабодзе на ўсёй зямлі” пройдзе ў амерыканскім Анахайме 7-9 жніўня. У пасланні, за подпісам кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ, адзначаецца, што тэма свабоды, указвае не толькі на біблійныя ідэалы, на аснове якіх былі пабудаваны Злучаныя Штаты, але таксама нагадвае аб адказнасці кожнага пакалення за захаванне і развіццё гэтых ідэалаў у нашу эпоху. Падкрэсліваецца, што ў той час, як назіраюцца тэндэнцыі па пераглядзе і абмежаванні права на свабоду веравызнання ў ЗША, “Рыцары Калумба” нястомна працуюць, каб дапамагчы каталіцкай супольнасці распазнаць і рэагаваць на гэтыя новыя пагрозы для Касцёла і грамадскай маралі.

Папа звярнуў увагу на тое, што актуальныя праблемы са свабодай веравызнання ў ЗША з’ўляюцца напамінам аб важнасці апостальскай місіі свецкіх католікаў. Ён выразіў спадзяванне на тое, што форум паспрыяе працягу выканання гэтага задання. У пасланні узгадваюцца словы Святога Айца скіраваныя да амерыканскіх біскупаў падчас візітк “Ad limina Apostolorum” 19 студзеня 2012 г., аб тым, што неабходны “свецкія вернікі, правільна і добра падрыхтаваныя, якія валодаюць крытычным поглядам у адносінах да дамінуючай культуры і мужнасцю, неабходнай, каб супрацьстаяць пануючаму секулярызму, які імкнецца пазбавіць Касцёл магчымасці ўдзельнічаць у дыскусіях па праблемах, што вызначаюць будучыню амерыканскага грамадства”. “Кожны рыцар, паводле абяцанняў, дадзеным падчас хросту, мае абавязак у пакоры і цішыні штодзённа сведчыць аб веры ў Хрыста, любові да Касцёла і адданасці будаванню Валадарства Божага на зямлі”, - гаворыцца ў пасланні Святога Айца.








All the contents on this site are copyrighted ©.