2012-08-06 13:48:05

Навернуты на каталіцтва англійскі генерал аб тэорыі “справядлівай вайны”


RealAudioMP3 Адзін з пяці найбольш вядомых брытанскіх генералаў, якія былі ўдастоены звання фельдмаршала, сцвярджае, што “катаванні – рэч няправільная, і яны не павінны дазваляцца, а людзей, якія катуюць, варта арыштоўваць і прымяняць да іх усю сілу закона”. Чарльз Рональд Левэлін Гутры, барон Крейджыбэнк, нованавернуты католік і аўтар кнігі па тэорыі “справядлівай вайны”, сказаў у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву “Zenit”, што “вайна – гэта жахлівая , згубная рэч, але часам ёсць рэчы, горшыя за яе – напрыклад, генацыд, абсалютна не маючае апраўдання забойства нявінных жанчын і дзяцей”.

Гутры мяркуе, што планаваныя сёння ЗША і краінамі Захаду ваенныя дзеянні супраць Ірана былі б “абсалютна няправільнымі”. Такога ж меркавання маршал прытрымліваецца адносна ваенных дзеянняў супраць сірыйскага рэжыму. У той жа час пачатковую стадыю ваенных дзеянняў у Афганістане пасля тэракту 9/11 Гутры лічыць “маральна апраўданай” і “правільнай”. Аднак, брытанскі ваенны мяркуе, што брытанскія войскі павінны былі быць выведзены з Афганістана нашмат раней, чым гэта адбылося.







All the contents on this site are copyrighted ©.