2012-08-05 13:57:27

Ватыканскі іерарх у Хірасіме на св. Імшы за мір


RealAudioMP3 У 67 гадавіну атамнай бамбардзіроўкі ў Хірасіме адбылася св. Імшы за мір, якую узначаліў арцыбіскуп П’ер Луіджы Чэлата, былы сакратар Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, а зараз, віцэ-камерленга Святога Рымскага Касцёла. Падчас гаміліі іерарх адзначыў, што японскі народ праз сваю мужнасць змяніў цёмную падзею мінулага чалавецтва ў пункт адліку надзеі на лепшую будучыню для свету. “Давер і надзея, неабходныя для кожнага чалавека і грамадства, як паветра, каб дыхаць”, - сказаў ватыканскі іерарх.

Арцыбіскуп адзначыў, што лічыць асаблівай ласкай быць у гэтыя дні ў Херасіме і маліцца, каб “гэта жудаснае злачынства” больш ніколі не паўтарылася. Ён лічыць, што сучасны чалавек павінен пераадолець падазрэнні і страхі, каб выйсці на сустрэчу свайму бліжняму, “які хоць і адрозніваецца ад нас, з’яўляецца членам адзінай чалавечай сям’і з агульным лёсам”. “Такім чынам, мы пакліканы прымаць і паважаюць адно аднаго: праз святасць жыцця, выбар сумлення, асабліва ў рэлігійных пытаннях, і годнасць кожнага чалавека. Мы пакліканы аб’яднаць нашу духоўную і матэрыяльную энергіі для працы з даверам і надзеяй над пабудовай больш справядлівага і адкрытага грамадства, якое зможа жыць у міры і згодзе”, - перакананы арцыбіскуп Чэлата.

Ён нагадаў, што ў сэрцы кожнага чалавека і народа хаваецца спакуса эгаізму, прыгнёту іншых, панавання, накаплення дабротаў, часта шляхам падману, насілля, вайны. “Вернікі і людзі добрай волі павінны рэагаваць на гэта служачы для свету і падтрымліваючы духоўныя каштоўнасці сваіх традыцый”, - заявіў ватыканскі іерарх і дадаў, што толькі праз Хрыста можна асягнуць сапраўдны мір.







All the contents on this site are copyrighted ©.