2012-08-05 14:29:52

Аўстрыйскі фізік пра месца Бога ў навуковых даследаваннях


RealAudioMP3 Аўстрыйскі квантавы фізік, лічыць, што нават законы прыроды самі па сабе не вытлумачальныя, а пытанне пра Бога ўзнікае ў кожнага, як у людзей далёкіх ад навукі, так і вялікіх навукоўцаў. Венскі фізік Антон Цайлінгер, лічыць, што сапраўдны навуковец у сваіх даследаваннях прыходзіць у пункт, дзе сустракае Бога. “Бога ніхто не можа схаваць”, - заявіў ён у інтэрв’ю часопісу “Profil”, - “гэта пытанне веры, а не навукі”. Людзі, якія кажуць, што можна пазнаць Бога, памыляюцца, Калі б было так, “гэта быў бы канец рэлігіі”, прызнаўся 67-гадовы кіраўнік Венскага інстытута эксперыментальнай фізікі. “Тады належаць да Касцёла азначала б не шукаць веру, але весці падлік”, - лічыць ён.

Сусветна вядомы фізік пытаецца, “дзе ў навуковых даследаваннях ёсць месца для ролі Бога?”, і адказвае: “Там, дзе ёсць штосьці невытлумачальнае, перш за ўсё з дапамогай законаў прыроды, напрыклад гравітацыя”. “Чаму існуюць законы прыроды ніхто не ведае, яны проста ёсць”, - заключае фізік. Вось гэта “прастора, якую я магу даць Богу, калі я вернік, таму што Ён не знаходзіцца ў супярэчнасці з навукай”.

Антон Цайлінгер вядомы сваімі піянерскімі працамі ў галіне квантавай інфармацыі. Ён упершыню ў свеце ажыццявіў квантавую тэлепартацыю з выкарыстаннем фатонаў. Лаўрэат прэміі Вольфа па фізіцы 2010 года.







All the contents on this site are copyrighted ©.