2012-08-04 14:49:28

Расследаванне па справе камердынера патрывае даўжэй запланаванага


RealAudioMP3 Завяршэнне расследавання па справе папскага камердынера Паола Габрыэле адбудзецца крыху пазней запланаванага тэрміну. Расследаванне патрывае, хутчэй за ўсё, да сярэдзіны або канца наступнага тыдня, а не як планавалася да панядзелку. Суддзі патрабуюць крыху больш часу для азнаямлення са справай, паведаміў 4 жніўня кіраўнік Залы Друку кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Камердынеру прад’яўляецца абвінавачванне ў крадзяжы асабістых дакументаў Папы з яго апартаментаў, што ватыканскае заканадаўства характэрызуе як буйны крадзеж, які караецца пазбаўленнем волі ад шасці да васьмі гадоў.

Пасля завяршэння расследавання будзе вызначаны кампетэнтны суд, у якім будзе разглядацца справа, і які, у сваю чаргу, прыме рашэнне, якога роду будзе працэс над Габрыэле, адкрытым ці закрытым.







All the contents on this site are copyrighted ©.