2012-08-04 13:26:34

Новы рэгент Прэфектуры папскага дому


RealAudioMP3 Святы Ацец задаволіў просьбу аб адстаўцы ў сувязі з дасягненнем сталага ўзросту рэгента Прэфектуры папскага дому біскупа Паола Дэ Нікола і прызначыў яго наступнікам айца Леанарда Сап’енца з кангрэгацыі рагацыяністаў, які дагэтуль быў афіцыялам Прэфектуры. Як гаворыцца ў апостальскай канстытуцыі “Pastor Bonus”: “Прэфектура папскага дому клапоціцца аб унутранай арганізацыі Папскага дома і кантралюе ўсё адносна паводзінаў і абслугоўвання ўсіх клірыкаў і свецкіх, якія складаюць Папскую капэлу і сям’ю” [1]. Найбольш важная роля прэфектуры – арганізацыя аўдыенцый з удзелам Пантыфіка.








All the contents on this site are copyrighted ©.