2012-08-04 12:32:13

Бэнэдыкт XVI: “Так” радасці – значыць “так” жыццю


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI дзякаваў 3 жніўня вечарам сваім землякам з Баварыі за канцэрт традыцыйнага фальклору, які прайшоў на падворку Апостальскага палацу ў Кастэль Гандольфа. Папа ўсклікнуў па-баварску: “Vergelt’s Gott” (заплаці Божа). Святы Айцец запэўніў, што гэты вечар дазволіў яму пабываць на Радзіме. Ён з гонарам адзначыў, што баварская культура – гэта культура весялосці, якая нараджаецца з прыняцця свету, з унутранага “так” жыццю, а значыць, “так” радасці адчування гармоніі з усім стварэннем і Створцам. Паводле Папы, гэта не складана зрабіць, бачачы шчодрасць Бога, Які зрабіў Баварыю поўняй прыгажосці. “Яна стала такой прыгожай толькі праз чалавечую культуру, іх веру і радасць, спевы, музыку і мастацтва. (...) Бог пажадаў зрабіць гэта з дапамогай людзей”, - сказаў Пантыфік.Бэнэдыкт XVI запытаўся ў землякоў, ці можна так радавацца жыццю ў моры праблем і пакут, моцнай цемры, што існуе ў свеце. “Так” – адказаў сам Святы Айцец, бо без радасці немагчыма нікому дапамагчы. І хрысціяне гэта ведаюць дзякуючы сваёй веры. “Хто не любіць сябе самаго, не можа нічога даць іншаму, не можа дапамагчы, не можа быць прапаведнікам міру”, - выказаў перакананне Святы Айцец.

Падзякаваўшы ўсім гасцям, якія прывезлі яму часцінку Бацькаўшчыны, на чале з кардыналам Рэйнхардам Марксам, Папа асабліва адзначыў Баварскіх горных стралкоў за іх фальклорныя спевы і за тое, што прызналі яму тытул ганаровага стралка. Папа прыгадаў, што ў юнацтве належаў да гэтага аб’яднання. Асаблівым чынам Святы Айцец падзякаваў арцыбіскупу Мюнхенска-Фрайзінгскаму на пенсіі, кардыналу Фрыдрыху Вэтэру, за яго прысутнасць на “баварскім вечары”. Іерарх, дарэчы, стаў наступнікам кардынала Ратцынгера на гэтай кафедры, калі апошні быў прызначаны прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння.








All the contents on this site are copyrighted ©.