2012-08-03 11:57:20

Папа напісаў да будысцкага Патрыярха


RealAudioMP3 Святы Айцец скіраваў 3 жніўня сваё пасланне на святкаванне 25 гадавіны міжрэлігійнай малітвы за мір на японскай гары Хэй-дзан. У тэлеграме на імя Каюн Ханга, Вярхоўнага Патрыярха будыстскай школы Тэндай, Папа прывітаў рэлігійных лідэраў, якія сабраліся ў гадавіну правядзення сустрэчы, што прайшла ў духу гістарычнай сустрэчы ў Асізі ў 1986 г. “Прыхільнасць справе міру з боку рэлігійных лідэраў мае вялікае значэнне, і я рады, што дзякуючы вашым намаганням, сустрэча на вышэйшым узроўні на гары Хэй стала галоўнай штогадовай падзеяй, якая спрыяе эфектыўнаму дыялогу паміж людзьмі розных вераванняў”, - напісаў Папа да Каюн Ханга ў тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ. Святы Айцец нагадаў, што любоў у адпаведнасці з хрысціянскім пунктам гледжання, “з’яўляецца адлюстраваннем чароўнай міласэрнасці Бога, Які так палюбіў свет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага Езуса Хрыста”.

Бэнэдыкт XVI прызнаўся, што яго думкі звяртаюцца да мінулагодніх землятрусу і цунамі на паўночным усходзе Японіі і іх пакутлівых наступстваў для ўсёй нацыі. “Было прыемна даведацца аб дзейснай ролі рэлігійных лідэраў у нясенні надзеі і падтрымкі, а таксама парады і суцяшэння, для ўсіх хто пакутаваў. Трагічныя падзеі таксама паказалі, як людзі розных перакананняў могуць супрацоўнічаць адзін з адным на карысць чалавека”, - напісаў у сваім пасланні Святы Айцец.

Тэлеграму на форуме прачытаў прадстаўнік Бэнэдыкт XVI арцыбіскуп П’ер Луіджы Чэлата, былы сакратар Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, які ў гэтыя дні знаходзіцца з візітам у Японіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.