2012-08-03 16:28:09

Ватыканіст: з’яўляенне энцыклікі Папы аб веры – своечасовае


RealAudioMP3 Італьянскі ватыканіст Паола Радары мяркуе, што тэма чацвертай энцыклікі, якую плануе напісаць Бэнэдыкт XVI, нарадзілася яшчэ ў той момант, калі кардынал Ратцынгер быў абраны на Пасад св. Пятра. 24 красавіка 2005 г., у гаміліі падчас св. Імшы, якой адкрываўся яго пантыфікат, Святы Айцец казаў, што задача Касцёла заключаецца ў тым, каб “вывесці людзей з пустыні, да месца жыцця, да сяброўства з Сынам Божым”. Менавіта таму, паводле журналіста, Папа прыйшоў да напісання афіцыйнага дакументу аб значэнні веры. Радары цытуе таксама словы Бэнэдыкта XVI, напісаныя ў Апостальскім пасланні “Porta fidei”, якім Пантыфік абвясціў Годзе Веры ў Каталіцкім Касцёле. Святы Айцец падкрэсліў у ім, што “часта хрысціяне больш хвалююца аб грамадскіх, культурных і палітычных наступствах сваёй дзейнасці, працягваючы думаць аб веры, як аб нечым дадатковым у супольным жыцці”. Аднак Касцёл не можа дапусціць “каб соль губляла свой смак, а святло хавалася”.

Журналіст таксама нагадаў, што аб першаснасці веры ў адносінах да дзеянняў, казаў яшчэ ў 1967 г. папа Павел VI , калі абвяшчаў Год Веры ў Касцёле. Паводле Паола Радары няма нічога дзіўнага, што новая энцыкліка Бэнэдыкта XVI з’явіцца ў той час, калі вернікі перажываюць Год Веры, адзначаюць 50-годдзе адкрыцця ІІ Ватыканскага Сабора і 20-годдзе публікацыі Катэхізіса Каталіцкага Касцёла, над якім кардынал Ратцынгер працаваў у якасці прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння. Такім чынам, Паола Радары свярджае, што з’яўлянне новага дакумента Пантыфіка цалкам адпавядае працягласці традыцыі. Паводле яго, Папа не любіць спяшацца і выкарыстае столькі часу, колькі трэба для напісання сваёй чацвёртай энцыклікі.








All the contents on this site are copyrighted ©.