Папская рада па культуры
паведаміла аб падрабязнасцях асізскага этапу ініцыятывы “Падворак язычнікаў”. Сустрэчы
адбудзецца 6 кастрычніка на тэму “Невядомы Бог”. Сустрэча на радзіме св. Францішка
паклікана наблізіць веруючых і няверуючых да разумення дзеяння Святога Духа ў свеце,
і звярнуць увагу на людзей, для якіх Бог становіцца ўсё больш Незнаёмцам. Арганізатары
тлумачаць, што вернікі маюць патрэбу ў ачышчэнні веры ад любой формы ідалапаклонства,
а таксама ў павазе да намаганняў няверуючых вызначыць свае адносіны да Бога. Восеньскі
“Падворак язычнікаў”, такім чынам, стане своеасаблівай лабараторыяй дыялогу, з павагай
і годнасцю, паміж веруючымі і няверуючымі, які дасць магчымасць знайсці новыя шляхі
для пошуку адказаў на радыкальныя пытанні сэнсу жыцця. Менавіта св. Францішак, як
падкрэслівае Папская рада па культуры, стане сімвалам і прыкладам сапраўднага дыялогу
падчас сустрэчы.