2012-08-01 11:45:33

“Pax Christi International” абарала свайго новага генсека


RealAudioMP3 Выканаўчы камітэт сусветнавядомай арганізацыі “Pax Christi International” абвясціў аб прызначэнні свайго новага генеральнага сакратара. Ім стаў Хасэ Энрыкес, паходзячы з Сальвадору. Новы генсек вядомы сваім актыўным удзелам у міжнародным руху за мір. Энрыкес вучыўся ў Амерыканскім універсітэце ў Вашынгтоне, дзе атрымаў ступень магістра па мэнэджменту, вывучаў сацыялогію і каталіцкае сацыяльнае вучэнне ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. У апошні час быў каардынатарам арганізацыі ў Лацінскай Амерыцы.

“Pax Christi International” была заснавана ў Францыі ў 1945 г. для спрыяння прымірэнню паміж французамі і немцамі пасля Другой сусветнай вайны. Яна існуе ў больш чым 60 краінах свету. Свая ідэю чэрпае з Нагорнага казання Езуса. “Pax Christi” імкнецца гуляць ролю піянера ў даследаванні рашэнняў узброеных канфліктаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.