2012-08-01 15:36:55

З’явілася інструкцыя для рэгістрацыі на Сусветныя дні моладзі ў Рыа


RealAudioMP3 На афіцыйным сайце Сусветных дзён моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра (www. rio2013.com) з’явілася мультымедыйная інструкцыя, у якой змешчана інфармацыя, неабходная для рэгістрацыі ўдзельнікаў будучага форума. Пакуль яна даступна толькі на партугальскай мове, але дзякуючы графічным выявам і табліцам разабрацца ў ёй не складана. Хутка будуць уключаны іншыя мовы: англійская, нямецкая, французская, іспанская, партугальская, італьянская і польская. Адзначаецца, што зарэгістравацца для ўдзелу у сустрэчы пакуль-што магчымасці няма. Падкрэслівацца, што яна будзе адбывацца толькі праз інтэрнэт. Пілігрымы павінны быць падзелены на групы, агульнай колькасцю да 50 чалавек, уключаючы адказных. Імі, калі група змешаная, павінны быць абавязкова мужчына і жанчына. Акрамя таго, гэтыя групы будуць падзелены на падгрупы. Адзначаецца, што ёсць магчымасць зарэгістравацца асобным удзельнікам, але арганізатары раяць запісвацца ў групы праз парафіі, асацыяцыі і рухі. Арганізацыйны камітэт моладзевага форуму будзе клапаціцца аб тым, каб размяшчаць удзельнікаў на начлег паводле прыналежнасці да той ці нішай моўнай групы.

Што тычыцца коштаў за рэгістрацыю, то яна не аднолькавая для розных краін свету. Для пілігрымаў з Беларусі, якія зарэгіструюцца да 1 студзеня 2013 г. поўны пакет удзельніка сустрэчы, у які уваходзіць начлег, харчаванне, страхоўка, праяздны білет і набор пілігрыма, будзе каштаваць 452 бразільскіх рэалы, гэта 180 еўра. Для тых, хто зарэгіструецца пазней гэтай даты, удзел у форуме будзе каштаваць крыху больш і складзе 480 рэалаў – 180 еўра. Аб даце пачатку рэгістрацыі арганізатары Сусветных дзён моладзі яшчэ не паведамляюць.








All the contents on this site are copyrighted ©.