2012-08-01 15:56:48

Еўрапейская моладзь збярэцца ў Баварыі


RealAudioMP3 Еўрапейскі форум каталіцкай моладзі пройдзе ў баварскім пілігрымковым цэнтры Альтоцінг з 3 па 8 жніўня. Мерапрыемства, якое арганізуецца рухам “Эмануэль”, штогод збірае каля 2000 маладых людзей. У сустрэчы таксама прымае ўдзел каталіцкае духавенства з розных краін. У гэтым годзе форум праходзіць пад дэвізам “Захоўвайце веру!”. Яго ўдзельнікамі з’яўляюцца маладыя людзі ад 17 да 25 гадоў. Па словах арганізатараў, прызначэнне форуму, быць “прамежкавым пунктам” паміж папярэднімі Сусветнымі днямі моладзі ў Мадрыдзе і наступнай сустрэчай у Рыа-дэ-Жанейра ў 2013 г.

Удзельнікам форуму прапануецца разнастайная праграма семінараў, лекцый, супольных малітваў, майстар-класаў і спартыўных мерапрыемстваў. Мэта сустрэчы – знаёмства з культурай іншых народаў.

Адначасова з моладзевай сустрэчай у Альтоцінге “Эмануэль” адкрывае форум для юнакоў, а 4 жніўня ў французскім Парэй-ле-Маньяль – Міжнародны форум па пытаннях сям’і.

Рух “Эмануэль” быў заснаваны ў 1972 г. у Парыжы П’ерам Гурса. На сённяшні дзень яго членамі з’яўляюцца больш за 9 тыс. чалавек у 60 краінах свету, у тым ліку семінарысты, святары і законнікі. “Эмануэль” займаецца місіянерскай, адукацыйнай і сацыяльнай дзейнасцю.







All the contents on this site are copyrighted ©.