2012-08-01 16:09:24

"Веру, ведаю, разумею". Сакрамэнт споведзі: шчаслівы той, каму прабачана віна


RealAudioMP3 На працягу двух тысяч гадоў, у вачах людзей, хрысціянства пакрылася такім вялікім слоем розных налётаў, што для многіх становіцца сапраўднай праблемай убачыць чым яно з’яўляецца на самой справе. За толстым слоем розных стэрэатыпаў, забабонаў, людзі не бачаць сапраўднага скарбу знаёмства з якім не можа пакінуць абыякавам. Знаёмства з сапраўдным хрысціянствам – з хрысціянствам такім, якое яно ёсць на самой справе змяняе жыццё. Менавіта таму у нашай рубрыцы мы разважаем аб здавалася простых рэчах, якія тлумачацца на кожнай катэхезе. Але спрабуем іх максімальна наблізіць да нашага штодзённага жыцця і зрабіць іх неад’емнай часткай нашага існавання.

Сёння мы пачынаем новы цыкл разважанняў, які будзе прысвечаны сакрамэнту споведзі. У іх мы будзем абапірацца на кнігу італьянскага біскупа Матэо Дзуппі “Споведзь: прабачэнне, якое змяняе”. Наша першая сустрэча будзе называцца словамі з 31 псальма “Шчаслівы той, каму прабачана віна яго”.

Ці складана размаўляць аб нашым граху? Інстынктыўна мы думаем, што так. Робячы гэта мы адчуваем нязручнасці ці банальны сорам. Але ці з’яўляецца гэта нечым негатыўным? Ці не сведчыць аб тым, што наша душа яшчэ рэагуе? Мы не пазбавімся сораму, калі проста будзем уцякаць ад сваіх думак, робячы цвёрдым сваё сэрца ці прызвычаіваючыся да трывання ў стане граху. Мы пазбавімся яго толькі тады, калі здзейснім акт прымірэння, перамены і аддачы сябе ў абдымкі Айца, які ачысціць нас сваёй міласэрнай любоўю.

Нам уяўлецца прыніжэннем тое, што мы павінны размаўляць аб гэтым з самімі сабой, і яшчэ больш - з кімсці іншым. Як гэта – абнажыцца, прадставіць сябе нібыта “голым”, безабаронным? Як гэта – паказаць камусці найгоршыя куткі сваёй душы, тыя якія мы хочам схаваць ці паменшыць? Як гэта - прыняць чужое суджэнне аб нас саміх? Але як не парадаксальна гэта гучыць, у рэчаіснасці “прыніжэнне” вяртае нас да саміх сябе – вяртае да нас сапраўдных, праўдзівых і менавіта таму вызваляе.

Мы можам уяўляць сабе, што споведзь – гэта бескарыснае заняцце. Нібыта гэта “стварэнне” грахоў, якіх на самой справе няма. Мы думаем, што калі грэх пакінуць схаваным, ён не будзе мець кепскіх наступстваў. Мы верым у тое, што калі чагосці нябачна – значыць яго не існуе. Часта мы пачынаем турбавацца толькі у тых выпадках, калі нашы ўчынкі становяцца “вядомымі”, ці выклікалі аб нас не вельмі добрае уражанне, ці прадставілі не ў прыгожай форме. Вярнуць сябе “добрае імя” у такім выпадку становіцца для нас заданнем першаснай важнасці. Грэх, у сапраўднасці, часта нам падаецца “бясшкодным”: ён не стварае аб нас неправільнага суджэння, ён не змяняе адносіны іншых да нас. Часта нават наадварот, зло, для таго, каб апраўдаць сябе карыстаецца банальным супольным меркаваннем. Напрыклад выбарамі, якія прыняты ў тым ці іншым асяродку і лічацца станоўчымі ўсімі.

Вечнае пытанне: што такое дабро, а што такое зло? Мы ўсем маем патрэбу ў тым, каб разабрацца ў гэтым. Вельмі проста не задумвацца аб наступствах і думаць, што мы здольныя кіраваць імі. Але ўсё ж грэх ад гэтага не знікае! З часам мы прыходзім да таго, што надаем важнасць тым “злачынствам” ці учынкам, якія ў вачах Бога не каштуюць нічога. Але грэх – гэта не “забруджаная рэпутацыя” – тое, чаго мы баімся і ад чаго вельмі пакутуем. Езус свабодны ад усялякага супольнага меркавання. Ён глядзіць у глыбіню нашай душы!

Мы маем вельмі мала страху перад грахом. Мы думаем, што ён можа заставацца ў нас і можна яго не чапаць – нібыта ён не прынясе нам зла. Мы аддаем перавагу таму, каб самім даваць тлумачэнне нашым грахам, мы робім з граху аб’ект дыскусіі, часам нават публічнай, як і адносна многіх іншых аспектаў нашага жыцця, напрыклад характару. Мы абмяркоўваем яго так, нібыта нічога страшнага ў ім няма – нібыта мы так зроблены і нічога не зробіш. Такая пазіцыя становіцца самалюбаваннем і яна вельмі распаўсюджана ў сённяшнім грамадстве. Абмяркоўваць грэх для таго, каб зразумець нешта аб ім – гэта канешне важна. Але для душы гэтага не дастаткова!

Стаць перад абліччам Бога, перад яго суджэннем – гэта нас палохае! Але менавіта гэта нам прапаноўвае сакрамэнт споведзі. Тыя, хто лічаць сябе справядлівымі і добрымі не вельмі патрабавальныя да сябе. Вельмі проста сказаць: я ў парадку, інстынктыўна бараніць сябе, абумовіць усё цяжкасцямі, адчуваць сябе ахвярай. Такі “добры” чалавек не просіць прабачэння, не мае праблем грэшнікаў, якія шукаюць збаўлення. Той, хто думае, што з’яўляецца добрым, уцякае ў самаўзвышэнне, цэніць уласныя намаганні і ахвяры якія чыніць, закон паводле якога трэба быць самім сабой, закон які усё можа усправядлівіць. Але ў рэальнасці ён вельмі пакутуе, бо судзіць аб сабе заўсёды ў адзіноце – заўсёды сам. Грэшнік – не! Грэшнік можа цалкам аддацца міласэрнасці і такім чынам знайсці цудоўную і незвычайную любоў. Ён шчаслівы – бо яму была прабачана віна!








All the contents on this site are copyrighted ©.