2012-07-31 14:17:39

У Ватыканскай фільматэцы знойдзены фільм стогадовай даўніны


RealAudioMP3 У Ватыканскай фільматэцы знойдзены ўнікальны мастаці фільм, якому роўна 100 гадоў. Сённяшняя “L’Osservatore Romano” расказвае аб стужцы “Вайна за незалежнасць Амерыкі” рэжысёра Лоўрэнса Макгіла. Галоўная гераіня фільму французска-амерыканскай кампаніі “Эклер” – абсалютна рэальны персанаж. Мастацкі твор, які паўстаў у 1912 г. распавядае пра гераізм звычайнай жанчыны ў гады грамадзянскай вайны ў ЗША, якая стала нацыянальнай легендай. “Сяржанта Молі” або Молі Пітчэр, сапраўднае імя якой Мэры Хейс, ведае кожны амерыканец.

Аўтар артыкула ў ватыканскай газеце Клаўдзія дзі Джавані лічыць, што менавіта мастацтва робіць са звычайных людзей герояў, якія з цягам часу становяцца душой фальклора, фарміруючы нацыянальную свядомасць. Прыкладам таму стогадовы фільм пра жанчыну гераічна выйшаўшую па поле бою, каб дапамагчы змагарам. Калі яе муж, які таксама знаходзіўся там, быў паранены, яна сама стала ля гарматыі мужна выстаяла да канца.

У артыкуле гаворыцца пра яшчэ адну цікавую дэталь: актрыса, якая выконвала ролю Молі, выжыўшая ў катастрофе карабля “Цітанік” Дораці Гібсан, стала славутай менавіта пасля ўвасаблення гэтага зборнага вобразу амерыканскай жанчыны. Такіх жанчын было вельмі шмат у гады барацьбы за незалежнасць, але іх імёны і ўчынкі не ўвайшлі ў аналы гісторыі. Аднак, дзякуючы сіле ўздзеяння кінематографа, сціплыя гераіні не былі забытыя, яны пераўтварыліся ў легенду, піша ў завяршэнне артыкулу Клаўдзія дзі Джавані








All the contents on this site are copyrighted ©.