Новы поспех асягнула
ініцыятыва “Mussalaha” (прымірэнне), якая была створана грамадзянскай супольнасцю
для адшукання “трэцяга шляху” у вырашэнні сірыйскага канфлікту; ён выключае вайну
і ўжыванне зброі. Па дадзеных агенцтва “Fides”, 30 ліпеня ў Каламун, паміж Дамаскам
і Хомсам, было падпісана “гістарычнае пагадненне паміж сіламі апазіцыі і прадстаўнікамі
“Mussalaha”. Да ўчарашняга пагаднення далучыліся апазіцыйныя групы, якія збіраліся
ў апошнія дні ў рымскай штаб-кватэры супольнасцм св. Эгідзія.
Пагадненне прадугледжвае
адмову апазіцыі ад ваеннага варыянту, і, такім чынам, яна забараняе сваім прыхільнікам
атакаваць урадавыя сілы і перадае забеспячэнне парадку ў рукі кіраўніцтва дзяржавы.
Са свайго боку, урад забавязваецца працягвае пашыраць грамадзянскія свабоды і ісці
ў напрамку дэмакратызацыі.
Дзякуючы дамове, як паведамляе “Fides”, палітычныя
зняволеныя, не замешаныя ў крывавых злачынствах, былі вызвалены з турмаў. “Гэты грамадскі
пакт, падпісаны пры садзейнічанні рэлігійных дзячоў, не можа быць поўнасцю выкананы,
пакуль шум зброі гучыць па ўсёй Сірыі”, - заключае са смуткам крыніца агенцтва “Fides”.