1 жніўня ў Найробі
пачнецца буйны кангрэс “Павел VI і Афрыка”. Яго арганізатары адзначаюць, што для ўсяго
кантыненту Пантыфік з’яўляецца знакавай постаццю. “Афрыканцы лічаць яго сваім Папам”,
- паведаміў прафесар Эўджэніа дзі Кара, каардынатар форуму. Ён нагадаў, што яшчэ будучы
арцыбіскупам Мілана, Пантыфік упершыню ступіў на афрыканскую зямлю. Менавіта ў той
час ён палюбіў гэты кантынент, сцвярджае выкладчык Інстытута Паўла VI у Найробі.
Ён быў прыхільнікам евангелізацыі народаў Афрыкі праз своеасаблівую інкультурацыю
веры, прычым, “у эпахальна новым вымярэнні”. Для ўсіх гэтых народаў пачатак паглыблення
веры і евангелізацыі звязана з Паўлам VI , сцвярджае прафесар дэ Кара.
Паводле
яго слоў, жнівеньскі форум будзе базавацца на чатырох асноўных тэмах : “Першай з’яўляецца
тэалагічны фундамент місійнай дзейнасці; другой – інкультурацыя веры, ажыццяўленне
якой Павел VI бачыў вызначальным тут, у Афрыцы, ужо ў 1960-я гг. праз дух аднаўлення
і новы жыццёвы і культурны патэнцыял, укарэнены ў Евангеллі. Трэцяя тэма – адказнасць
Касцёла перад грамадствам за спрыянне міру і справядлівасці, а чацвёртая – перспектывы
адукацыі і сям’і”.
Прафесар упэўнены, што падобныя сустрэчы цікавыя для касцёльных
дзеячоў і навукоўцаў з усёй Афрыкі. Тыя, каго цікавіць дадзеная тэматыка за межамі
кантыненту, змогуць пазнаёміцца са зместам дакладаў і дыскусій у выдадзеным пасля
завяршэння кангрэсу зборніку .