Сусветны кангрэс каталіцкіх навукоўцаў адкрыўся ў Вене
30 ліпеня ў Вене пачаўся
сусветны кангрэс міжнароднага руху каталіцкіх навукоўцаў “Pax Romana”. Да 2 жніўня
тэолагі, інтэлектуалы, прадстаўнікі каталіцкіх арганізацый з усяго свету будуць весці
дыскусіі па тэме “Час крызісу – час ідэй і дзеяння”. На сваім форуме навукоўцы засяродзяцца
на праблематыцы камунікацыйнай працы ў Касцёле, “глабальнага кіравання”, адказнасці
рэлігій за агульную будучыню, дзелавой этыкі і ўстойлівага ладу жыцця.
Каталіцкі
рух навукоўцаў “Pax Romana” быў заснаваны ў 1921 г. У 1947 г. да яго далучыліся дзве
арганізацыі – Міжнародная асацыяцыя каталіцкіх інтэлектуалаў і Студэнцкі рух. Сёння
да “Pax Romana” належаць арганізацыі з 54 краін з усіх кантынентаў. Штабкватэра міжнароднай
сеткі знаходзіцца ў Жэневе, а студэнцкага руху ў Парыжы. На чале арганізацыі стаіць
перуанскі тэолаг Хаўер Ігуіньіс.