2012-07-30 13:06:45

Станоўчая рэакцыя СМІ на заклік Папы да міру ў Сірыі


RealAudioMP3 Заклік Папы да міру ў Сірыі, скіраваны 29 ліпеня перад нядзельнай малітвай “Анёл Панскі”, меў вялікі рэзананс ў сірыйскіх СМІ. Аб гэтым у інтэрв’ю агенцтву “Fides” распавёў грэка-каталіцкі архіепіскап Алепа Жан Клемент Жанбар. Іерарх, ад імя ўсіх вернікаў, выказаў удзячнасць Святому Айцу за клопат аб міры ў Сірыі і падкрэсліў, што заклік Пантыфіка пазітыўна сустрэла ўсё сірыйскае грамадства. Апостальскі нунцый у Сірыі арцыбіскуп Марыё Дзэнары, адзначыў, што на сённяшні дзень сітуацыя ў краіне працягвае заставацца складанай. “У гэтыя дні я думаў аб кантрасце, які існуе паміж атмасферай адкрытасці, што пануе на алімпійскіх гульнях – цудоўным свяце братэрства, сведкамі якога сталі мільёны людзей ва ўсім свеце, і сітуацыяй, якая захоўваецца ў Сірыі. Аднак, я хачу сказаць, што Алімпіяда не дае памерці надзеі – полымю паўсюднага братэрства, якую не могуць пагасіць вятры, што дзьмуць з розных частак свету. Там, дзе часова гэта полымя братэрства згасла, калісьці зноў загарыцца з дапамогай міжнароднай салідарнасці”, - упэўнены арцыбіскуп Дзэнары.

З заклікам да міру і адмовы ад насілля выступілі таксама прадстаўнікі сірыйскіх апазіцыйных партый, якія 27 ліпеня сабраліся ў Рыме па ініцыятыве экуменічнай “Супольнасці св. Эгідзія”. Яны прыйшлі да высновы, што для выйсця з крызісу неабходна “сумесная нацыянальная дамова”.








All the contents on this site are copyrighted ©.