2012-07-29 13:04:46

Бэнэдыкт XVI папрасіў дапамогі для сірыйцаў


RealAudioMP3 Гуманітарную дапамогу для сірыйцаў папрасіў Бэнэдыкт XVI, выступаючы пасля ​малітвы “Анёл Панскі” у Кастэль Гандольфа. Папа яшчэ раз заклікаў да мірнага вырашэння канфлікту на аснове дыялогу і прымірэння, падкрэсліўшы, што з трывогай сочыць за трагічнымі падзеямі і эскалацыяй насілля ў краіне, “сумным вынікам якіх з’яўляюцца забітыя і параненыя сярод грамадзянскага насельніцтва” і велізарная колькасць бежанцаў у суседнія краіны. “Прашу аб забеспячэнні іх неабходнай гуманітарнай дапамогай і салідарнасцю”, - заклікаў Святы Айцец. Пантыфік запэўніў сірыйцаў у сваёй блізкасці і папрасіў у Бога мудрасці сэрца, асабліва для тых, на кім ляжыць адказнасць выкарыстаць усе магчымасці для прымірэння, перш за ўсё міжнароднай супольнасці.

Бэнэдыкт XVI узгадаў таксама іракскі народ, які пацярпеў у апошнія дні ад вялікай колькасці тэрактаў, што прынеслі шматлікія смяротныя ахвяры. “Хай гэтая вялікая краіна, знойдзе шлях стабільнасці, паяднання і міру”, - сказаў Святы Айцец.







All the contents on this site are copyrighted ©.