2012-07-28 11:41:47

Рымскія Пантыфікі аб Алімпійскіх гульнях: заклік да маральных каштоўнасцяў у свеце спорту


RealAudioMP3 У нашу эпоху спорт вельмі блізка ўвайшоў у штодзённае жыццё чалавецтва. Калі напрыканцы ХІХ ст. ім займалася толькі каля 1% насельніцтва планеты, то сёння, і магчыма дзякуючы Алімпійскім гульням, ён стаў сапраўдным глабальным феноменам. Канешне спорт і Алімпіяды не маглі застацца па-за ўвагай Рымскіх Пантыфікаў, якія заўсёды імкнуліся выкарыстаць момант, каб звярнуцца да спартсменаў і падкрэсліць маральнае вымярэнне гэтага заняцця. У 1960 г. Ян ХХІІІ прыняў на аўдыенцыі атлетаў з 83 краін свету, з нагоды Алімпійскіх гульняў, якія праходзілі у Рыме. У сваёй прамове Папа заклікаў спартсменаў сведчыць аб этычных цнотах звязаных са светам спорту. “У развіцці алімпійскіх кампетэнцый давайце ўсім прыклад здаровых здольнасцяў, без зайздрасці і варожасці і ў духу павагі адзін да аднаго. У барацьбе паказвайце пастаянства і спакойную радасць, сціпласць пры перамогах, поспеху і ў цяжкасцях, з якімі сустракаюцца сапраўдныя атлеты. Акрамя таго, сведчыце перад шматлікімі гледачамі аб старажытнай прымаўцы: у здаровым целе здаровы дух”, - казаў Пантыфік.

Таксама Павел VI звяртаўся да спартсменаў з нагоды Алімпійскіх гульняў у Манрэале ў 1976 г. У сваёй прамове Пантыфік звяртаў увагу на тое, што Алімпійскія гульні павінны быць святкаваннем сяброўства паміж народамі і святам міру.

Ян Павел ІІ, звяртаючыся да кіраўнікоў Міжнароднага алімпійскага камітэта ў 1982 г. праслаўляў спартыўныя цноты і асуджаў інструменталізацыю спорта для нажывы і дыскрымінацый. “Як сведчанне дзейнасці чалавека, спорт павінен быць сапраўднай школай і пастаянным досведам лаяльнасці, шчырасці, чэснасці, ахвярнасці, адвагі, імклівасці, салідарнасці, бескарыснасці, павагі. Але калі ў свет спорту ўваходзяць насілле, несправядлівасць, падман, прага нажывы, эканамічнага і палітычнага ціску, дыскрымінацый, тады ён становіцца звязаным з прыладамі сілы і грошай”, - казаў Папа.

22 ліпеня свае пажаданні ў сувязі з Алімпійскімі гульнямі ў Лондане выказаў таксама Бэнэдыкт XVI. Святы Айцец адзначыў, што Касцёл глядзіць на Алімпійскія гульні з вялікай сімпатыяй і заклікаў вернікаў маліцца, каб цяперашняя Алімпіяда стала “сапраўдным досведам братэрства паміж народамі Зямлі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.