Бэнэдыкт XVI спачувае у сувязі са смерцю прэзідэнта Ганы
Бэнэдыкт XVI скіраваў
спачувальную тэлеграму ў сувязі са смерцю прэзідэнта афрыканскай рэспублікі Гана Атта
Джона Мілза, які памёр 24 ліпеня ва ўзросце 68 гадоў. Пантыфік адзначыў, што з смуткам
прыняў навіну аб смерці прэзідэнта. Папа падкрэсліў, што памятае аб яго прыхільнасці
да дэмакратычных прынцыпаў і духоўна далучаецца да народа Ганы і блізкіх палітыка.
“Давяраючы душу памерлага прэзідэнта Провіду Усемагутнага Бога, я малюся аб благаслаўленні,
міры і росквіце для Ганы”, - адзначыў Бэнэдыкт XVI. Атта Джона Мілз быў абраны на
пасад прэзідэнта ў 2008 г. Ён праводзіў палітыку скарачэння дзяржаўных расходаў: абвясціў
аб паніжэнні заробкаў чыноўнікаў, пераглядзе рашэнне ўрада аб набыцці двух самалётаў
для кіраўніка краіны. Акрамя таго Джон Мілз скараціў колькасць сваіх прыватных ахоўнікаў.