2012-07-27 12:48:05

У Ватыканскіх музеях будуць дзяжурыць душпастыры


RealAudioMP3 Пачынаючы са жніўня, штодня ў залах Ватыканскі музеяў будуць дзяжурыць 2 святары, гатовых да дыялогу з наведвальнікамі, паведаміла выданне “L’Osservatore Romano”. Яны будуць знаходзіцца ў самых ажыўленых месцах музеяў, дзе наведвальнікі, незалежна ад свайго веравызнання змогуць паразмаўляць з імі. Кіраўніцтва Губернатарата называе гэтую ідэю “цалкам новай і эксперыментальнай” і ўскладаюць на яе вялікія надзеі. На думку ініцыятараў, Ватыканскія музеі з дапамогай скульптуры, манускрыпта, карціны, фрэскі стануць для кожнага наведвальніка “напамінам агульнага для ўсіх паклікання” і дазволяць “выявіць вялікую Прыгажосць, якая з’яўляецца водбліскам Праўды”.

Ватыканскія музеі ў мінулым 2011 г. наведала каля 5,1 млн чалавек. Яны з’яўляюцца аднымі з самых наведвальных у свеце музеяў выяўленчага мастацтва.







All the contents on this site are copyrighted ©.