2012-07-27 13:55:50

Прадстаўнік Святога Пасаду ў ААН аб рэгуляванні рынку зброі


RealAudioMP3 У апошнія дні ў ААН ішло абмеркаванне Дагавора аб гандлі зброяй, да якога далучыўся прадстаўнік Святога Пасаду ў гэтай арганізацыі, арцыбіскуп Фрэнсіс Чулікат. Ён падкрэсліў, што зброя не можа знаходзіцца ў шэрагу іншых тавараў, якія падлягаюць гандлю на глабальных і ўнутраных рынках. “Яна мае патрэбу ў спецыялізаваным рэгуляванні”, здольным прадухіліць безадказнае выкарыстанне і незаконны гандаль.

Прадстаўнік Святога Пасаду падкрэсліў, што ў дакуменце павінны ўлічвацца прынцыпы павагі да чалавечай годнасці і чалавечага жыцця, міру і бяспекі. Рэгуляванне павінна датычыць не толькі звычайных узбраенняў, а таксама стралковай зброі і лёгкага ўзбраення і адпаведных боепрыпасаў, а таксама гандлю і ліцэнзавання тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці зброі. Арцыбіскуп Чулікат прапанаваў забяспечыць надзейныя механізмы для перагляду і абнаўлення будучага дагавору, які павінен быць адкрыты для магчымых будучых тэхналагічных навінак. Ён падкрэсліў неабходнасць палітычнай волі дзяржаў і ўрадаў для забеспячэння міру, справядлівасці, стабільнасці і працвітання ў свеце.







All the contents on this site are copyrighted ©.