2012-07-27 14:48:27

Канцэрт для Папы ў падарунак ад “Caritas”


RealAudioMP3 Дзюсельдорфскі віяланчэліст і рэгенсбургскі вакальны ансамбль дадуць канцэрт для Бэнэдыкта XVI у Кастэль Гандольфа 11 жніўня. У нядзелю ва ўнутраным двары Апостальскага палаца, апрача Папы і яго брата кс. прэлата Георга Ратцынгера, дарэчы, былога капельмайстра Рэгенсбургскай катэдры, збяруцца ўсяго 150 спецыяльна запрошаных гасцей. Тут прагучаць творы нямецкіх кампазітараў-рамантыкаў. Томас Бэкман, славуты нямецкі віяланчэліст, лічыць, што “без Касцёла свет быў бы бяднейшы”. Касцёл заўсёды выступаў супраць беднасці ва ўсім свеце, дыскрымінацыі і эксплуатацыі. З дапамогай музыкі гэты голас можа быць пачуты ўсюды, лічыць музыкант, які выступіць перад Папам. Бэкман з’яўляецца заснавальнікам дабрачыннага фонду “Разам супраць холаду”, для якога збірае сродкі гастралюючы па ўсёй Германіі. Ён даў таксама чатыры канцэрты ў Рэгенсбургу ў падтрымку дзейнасці дабрачыннай арганізацыі “Caritas”, якая, дарэчы, і арганізавала жнівеньскі канцэрт у Кастэль Гандольфа ў падарунак Папе на яго 85-годдзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.