2012-07-27 16:01:02

Вялікабрытанскі іерарх: дух Алімпіяды – дух міру


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Вэстмінстэрскі Вінцэнт Нікалс прывітаў удзельнікаў Алімпіяды, якая пачынаецца 27 ліпеня ў Лондане, і адзначыў, што важнейшая спартыўная падзея планеты з’яўляецца момантам аднаўлення міру і ўзаемапаразумення паміж людзьмі. Іерарх падкрэсліў, што Касцёл у Англіі жадае, каб усе людзі жылі духам Алімпіяды – духам міру.
Старшыня епіскапату Англіі і Уэльса выказаў меркаванне, што кожны чалавек з’яўляецца пілігрымам на шляху да праўды, і кожная падзея – адзін з этапаў гэтага падарожжа, у тым ліку Алімпійскія гульні. “Мы, хрысціяне Лондана, - адзначыў арцыбіскуп Вэнстмінстэрскі, - аб’яднаныя з прадстаўнікамі іншых веравызнанняў сталіцы, шчыра вітаем ў нашым вялікім горадзе атлетаў з усяго свету, якія прыбылі на 30-я Алімпійскія гульні!”.








All the contents on this site are copyrighted ©.