2012-07-27 12:42:06

Бэнэдыкт XVI азнаёміўся з вынікамі следства па справе ўцечак інфармацыі


RealAudioMP3 Зала Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала 27 ліпеня, што ў чацвер,26 ліпеня, раніцай Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі спецыяльную камісію кардыналаў, створаную для адміністрацыйнага расследавання ўцечак канфідэнцыйнай інфармацыі. У склад камісіі ўваходзяць кардынал Хуліян Эранс, яе старшыня, і кардыналы Ёзэф Томка і Сальватору дэ Джорджы. На сустрэчы з Папам прысутнічаў таксама сакратар камісіі а. Луіджы Марціньяні, капуцын, а таксама прафесар П’еро Антоніа Бонэ, следчы па справе, і прамотар справядлівасці, прафесар Мікола Пікардзі з Трыбуналу Дзяржавы Ватыкан. Бэнэдыкт XVI быў праінфармаваны аб вывадах, да якіх прыйшла кардынальская камісія, і выніках крымінальнай справы. Ён падзякаваў за інфармацыю і папрасіў ватыканскія судовыя органы працягваць працу са стараннасцю.На нарадзе таксама прысутнічаў арцыбіскуп Анджэла Бэчу, Субстытут Апостальскай Сталіцы, кс. прэлат Георг Генсвайн, асабісты сакратар Святога Айца, Даменіка Джані, камандуючы Ватыканскай жандармерыяй, і Грэг Бёрк, дарадца па камунікацыі Дзяржсакратарыяту.







All the contents on this site are copyrighted ©.