2012-07-26 13:22:41

Папа Пій Х і Алімпійскія гульні – першае супрацоўніцтва са светам спорту


RealAudioMP3 Лічыцца, што бл. Ян Павел ІІ быў першым “спартыўным” Пантыфікам, але малавядомым фактам з’яўляецца тое, што яшчэ ў канцы ХІХ ст., сувязі са светам спорта і Алімпійскімі гульнямі ўстанавіў яго папярэднік св. Пій Х. Менавіта гэты Папа падтрымаў шляхетную ініцыятыву французскага грамадскага дзеяча барона Піера Дэ Кубертэна па адраджэнні старажытнага спартыўнага спаборніцтва ў 1894 г. Мэтай французскага барона было не столькі правядзенне вялікага мерапрыемства, але выкарыстанне яго ў якасці сусветнай педагагічнай прылады, з дапамогай якой можна было зрабіць свет лепшым і больш мірным. Гэта мэта падцвярджана таксама ў спецыяльнай хартыі Алімпійскіх гульняў. Спорт, калі становіцца носьбітам каштоўнасцяў, якія спрыяюць правам чалавека, братэрству, павазе да правілаў, разуменню, радаснай і чэснай сустрэчы, прапануе такую мадэль паводзінаў, якая ад аднаго чалавека перадаецца на ўвесь свет. У ХІХ ст. ініцыятыва барона Кубертэна была па сапраўднаму рэвалюцыйнай, бо спортам у тагачасным свеце займалася каля 1% насельніцтва, а сёння ён стаў сапраўдным масавым феноменам.

Гэту шляхетную мэту, якую можна рэалізаваць з дапамогай спорту вельмі актыўна падтрымаў папа Пій Х. Ва ўспамінах Кубертэна, якія былі нядаўна адкрыты навукоўцамі, узгадваецца аб тым, што французскі дзеяч прыязджаў у Італію у лютым 1905 г., з мэтай арганізацыі Алімпійскіх гульняў у Рыме ў 1908 г. Перамовы з прадстаўнікамі італьянскага ўраду, аднак, не закончыліся поспехам, а вось Пій Х быў адкрытым прыхільнікам такой ідэі. Кубертэн узгадваў, што Пантыфік, праз свайго Дзяржсакратара, кардынала Мэры дэль Валя, выразіў сваё станоўчае стаўленне да спорту і прасіў дапамагчы з прыняццем у рымскія араторыі, а таксама ў каталіцкія ўстановы для моладзі ва ўсім свеце спецыялістаў па фізкультуры. Гэты ліст Пантыфіка да сённяшняга дня захоўваецца ў Ватыканскім архіве.
Акрамя таго 8 кастрычніка 1905 г. падчас прамовы да моладзі Пій Х выказаў благаславіў тых, хто займаецца “гімнастыкай, яздой на веласіпедзе, альпінізмам, веславаннем і іншымі відамі спорту і падкрэсліў, што яны станоўча “ўплываюць на стан душы чалавека”. Такім чынам менавіта св. Пій Х устанавіў першыя адносіны паміж Каталіцкім Касцёлам і светам спорту, які ў тыя часы быў яшчэ вельмі непапулярным, што сведчыць аб яго прадбачлівасці і ўвазе да сучаснасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.