2012-07-26 16:30:19

Лондан: створаны крыж Алімпійскіх гульняў


RealAudioMP3 З нагоды ХХХ Алімпійскіх гульняў, якія 27 ліпеня пачнуцца ў Лондане, католікі Вялікабрытаніі зрабілі спецыяльны Алімпійскі крыж. Ён выкананы англійскім скульптарам Джонам Корнуэлам з дванаццаці розных відаў дрэва, якія сімвалізуюць дванаццаць апосталаў, аб’яднаных у тры колеры, якія нагадваюць аб трох Боскіх цнотах – веры, надзеі і любові. Плануецца, што гэты крыж будзе пілігрымаваць у месцы правядзення буйных сусветных спаборніцтваў: у 2014 г. ён наведае Алімпійскія гульні ў Расіі, затым накіруецца на Чампіянат свету па футболе ў Бразіліі. На час Алімпіяды ў Лондане крыж будзе знаходзіцца ў Каталіцкім алімпійскім лагеры ў Лондане, а яго прысутнасць павінна спрыяць духоўнаму росту і евангелізацыі тых, хто прыбудзе на мерапрыемства з розных куткоў свету.
“Гэта ініцыятыва уяўляе сабой моцны адказ на заклік Бэнэдыкта XVI, знайсці спосабы, каб прыцягнуць розум і сэрца сучасных людзей да Езуса”, - адзначыў Джэймс Паркер, каталіцкі каардынатар Алімпійскіх гульняў у Лондане.








All the contents on this site are copyrighted ©.