2012-07-26 12:22:21

Арцыбіскуп Мюлер: чалавецтва мае патрэбу ў ясных сігналах, каб рухацца наперад


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Герхард Людвіг Мюлер, нядаўна прызначаны прэфект Кангрэгацыі Веравучэння, у інтэрв’ю “L’Osservatore Romano” расказаў у чым заключаецца місіі яго дыкастэрыі, як пачалося яго знаёмства з верай і тэалогіяй, а таксама што звязвае яго з краінамі Лацінскай Амерыкі. Гаворачы аб місіі Кангрэгацыі Веравучэння арцыбіскуп Мюлер падкрэсліў, што ў сучасную эпоху чалавецтва мае патрэбу ў надзеі і ясных сігналах для таго, каб рухацца наперад. “Калі паглядзім на свет, асабліва на нашы еўрапейскія краіны (...) убачым шматлікіх палітыкаў і эканамістаў, які робяць цудоўныя рэчы; але яны не з’яўляюцца першымі на каго неабходна глядзець калі гаворка ідзе аб перадачы надзеі і даверу”, - адзначыў іерарх. Ён падкрэсліў, што дзейнасць дыкастэрыі, якую ён узначальвае заключаецца менавіта ў тлумачэнні і абвяшчэнні веры абароненай ад памылак – веры як станоўчай сілы, “сілы надзеі і патэнцыяла неабходнага для пераадолення канфліктаў і сутыкненняў”.

Арцыбіскуп Мюлер расказаў, што нарадзіўся ў сям’і звычайнага рабочага аўтамабільнай кампаніі “Opel” у нямецкім Русельхайме. Іерарх падкрэсліў, што менавіта ў сям’і атрымаў першае знаёмства з каталіцкай верай і яе практыкаваннем. З часам нарадзілася яго любоў да тэалогіі, якая асабліва ўмацавалася пасля чытання “бестсэллера” кардынала Ёзэфа Ратцынгера “Уводзіны ў хрысціянства”, апублікаванага ў 1968 г. “У кнізе вызнанне веры Касцёла прадстаўлена вельмі пераканаўча, яна праалізавана з дапамогай розума і патлумачана на вышэйшым узроўні”, - сказаў арцыбіскуп Мюлер.

Іерарх расказаў таксама, што яшчэ з 1980-х г. мае блізкую сувязь з краінамі Лацінскай Амерыкі. Яго запрашалі сюды як тэолага і спецыяліста тэалогіі вызвалення. “На працягу пятнаццаці гадоў, я праводзіў тут два-тры месяцы ў год, жывучы ў вельмі простых умовах. На пачатку, для жыхара Цэнтральнай Еўропы, гэта патрабавала вялікіх намаганняў, але калі пазнаёміўся з людзьмі і убачыў як яны жывуць, то прыняў гэта таксама”, - расказаў арцыбіскуп Мюлер.








All the contents on this site are copyrighted ©.