2012-07-25 14:59:58

“L’Osservatore Romano” вяртаецца ў ЗША


RealAudioMP3 Ад 25 ліпеня чытачы ў Злучаных Штатах будуць мець магчымасць атрымліваць свежыя нумары ватыканскай газеты “L’Osservatore Romano”. Яна будзе выходзіць раз на тыдзень. Дагэтуль падпісчыкам з-за акіяну даводзілася чакаць газеты, якая высылалася з Ватыкану, ажно 15 дзён. Друкаваць “L’Osservatore Romano” у ЗША будзе выдавецтва “Our Sunday Visitor” у Ханцінгтан у штаце Індыяна. Кожную сераду Ватыканская тыпаграфія будзе перасылаць газету ў звёрстаным варыянце праз інтэрнэт у амерыканскую рэдакцыю, якая практычна адразу зможа аддаваць матэрыялы ў друк. Заснаванае роўна 100 гадоў таму, выдавецтва “Our Sunday Visitor” выпускае ад 1953 г. адзін з самых папулярных у ЗША каталіцкіх часопісаў “Osv Newsweekly”, які ад 30 тыс. экзэмпляраў, паля ІІ Сусветнай вайны асягнуў тыраж у амаль мільён. “Our Sunday Visitor” з’яўляецца адным з самых вялікіх англамоўных каталіцкіх выдавецтваў у свеце. Каталог выпушчаных тут кніг налічвае 160 тыс. тытулаў. Менавіта ў гэтым выдавецтве былі надрукаваны ў супрацоўніцтве з ватыканскім выдавецтвам 18 тамоў твораў Бэнэдыкта ХVІ.

З’яўленне заакіянскага варыянту “L’Osservatore Romano” не стала навінкай. Ватыканская рэдакцыя супрацоўнічае з выдавецтвамі па ўсім свеце. Свежыя нумары “L’Osservatore Romano” атрымліваюць такім чынам, напрыклад, чытачы ў Індыі, Аргентыне, Бразіліі.








All the contents on this site are copyrighted ©.