2012-07-25 16:04:47

Польшча: Міжнародны кангрэс па новай евангелізацыі


RealAudioMP3 Больш за 1000 чалавек прыме ўдзел у Міжнародным кангрэсе па новай евангелізацыі, які адбудзецца ў польскім горадзе Костшын на мяжы з Германіяй. У працах форуму, якія пройдзе 28 ліпеня, прыме ўдзел старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі арцыбіскуп Рына Фізікела. Польскія іерархі і шматлікія госці з усяго свету будуць прадстаўляць біскупскія канферэнцыі і міжнародныя каталіцкія рухі і асацыяцыі, якія працуюць у напрамку новай евангелізацыяй. Гаспадыры сустрэчы прадэманструюць сённяшні стан евангелізацыі ў Польшчы, аналізуючы апошнія статыстычныя дадзеныя.

Розныя душпастырскія ініцыятывы і праекты, якія спрыяюць новай евангелізацыі, у тым ліку летнія пілігрымкі, будуць у цэнтры ўвагі ўдзельнікаў кангрэса. Кардынал Станіслаў Дзівіш, Мітрапаліт Кракаўскі, лічыць, што менавіта пілігрымкі з’яўляюцца адказам на заклік папы Яна Паўла ІІ, які запрашаў кожнага ўдзельнічаць у справе новай евангелізацыі. “Праз сваю веру мужчыны і жанчыны кожнага ўзросту, імёны якіх упісаны ў Кнігу жыцця, заявілі аб прыгажосці следавання за Езусам туды, дзе мы пакліканы даваць хрысціянскае сведчанне”, - сказаў іерарх, каментуючы маштабы сёлетняй кракаўскай пілігрымкі ў Чэнстахову, у якой прынялі ўдзел каля 10 тыс. чалавек.

Апрача таго, на кангрэсе ў Костшыне адбудзецца аналіз і абмен вопытам па шэрагу ініцыятыў як міжнароднага, так і мясцовага характару.








All the contents on this site are copyrighted ©.